Украінскія студэнты застануцца бяз сэсіяў

Карупцыя і хабарніцтва ў сыстэме адукацыі - гэта не этычная, а эканамічная зьява, а адной з галоўных прычынаў карупцыі зьяўляецца нізкі ўзровень фінансаваньня адукацыі - да такой высновы прыйшоў першы намесьнік міністра адукацыі і навукі Ўкраіны Віталь Журахоўскі падчас абмеркаваньня на прэс-клюбе ў сераду тэмы "Як зрабіць немагчымымі карупцыю і хабарніцтва ў сыстэме адукацыі".

Адным з мэтадаў барацьбы з карупцыяй, лічыць дырэктар Дэпартаманта вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Ўкраіны Яраслаў Балюбаш, можа стаць пераход на новую форму арганізацыі навучальнага працэсу, паведамляе obozrevatel.com.ua.

Для барацьбы з хабарніцтвам ва ўкраінскіх вну з 2004 года ўведзеная гарачая тэлефонная лінія, якая працуе падчас экзамэнацыйнае сэсіі.

З гэткай жа мэтай зь цяперашняга году ў шэрагу вну праводзіцца экспэрымэнт па пераходзе на крэдытна-модульную сыстэму навучаньня. Дадзеная сыстэма прадугледжвае ў будучыні адмову ад сэсіяў, якія, па словах Балюбаша, адымаюць занадта шмат часу як у студэнтаў, так і ў выкладчыкаў, і зьяўляюцца характэрным пэрыядам даваньня хабару. Замест сэсіяў навучальная сыстэма ў такіх вну будзе разьбівацца на модулі, па вывучэньні якіх студэнт будзе праходзіць атэстацыю.

kipryda 17:00, 07/02/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0046 seconds.