Разьмеркаваньне - цяпер і ў Расеі

Улады горада Іванава занепакоеныя тым, што выпускнікі Іванаўскай дзяржаўнай мэдычнай акадэміі (ІДМА) не ідуць працаваць па спэцыяльнасьці. Асабліва мала ахвотных займацца мэдычнай практыкай у бюджэтных установах. Па некаторых гадох лічба дасягае толькі 3%.

У абласной адміністрацыі рыхтуецца законапраект, які будзе прадугледжваць такі варыянт адказнасьці студэнта-мэдыка-выпускніка перад бюджэтам: альбо адпрацаваць тры гады па разьмеркаваньні (верагодней за ўсё, у вёсцы), альбо вярнуць кошт навучаньня дзяржаве.

Уся калізія ў тым, што закон мусіць быць абласным, а навучаньне ў вну аплочвае фэдэральны бюджэт.

kipryda 00:00, 07/02/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.5562 seconds.