У інтэрнаце Горацкай пэдагагічнай вучэльні (мястэчка Леніна) можа абваліцца столь, як гэта было ў спортзалі Краснапольскай школы

Ва ўсялякім выпадку гэтак думаюць жыхары інтэрнату – выкладчыкі і іх сем’і. Дах будынку працякае па ўсіх месцах, дзе праходзяць будаўнічыя швы. Пэдагогі падстаўляюць тазы, выціскаюць набрынялыя ад вады анучы. Каб прыцягнуць увагу ўладаў да сваёй праблемы, людзі зьвярнуліся на ОНТ, журналісты якога наведаюць мястэчка Леніна 7 лютага і здымуць рэпартаж. На жаль, гэта не адзіны прыклад небясьпечнага стану будынкаў навучальных установаў у Горках. Нядаўна празь цёк даху ледзь не былі эвакуяваныя жыхары пятага інтэрнату БДСГА.

Яўген Воўчык
@ptymist 00:00, 07/02/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0045 seconds.