Павялічылі стыпэндыі!... на 6% :(
Памер усіх відаў дзяржаўных стыпэндыяў павялічаны зь 1 сьнежня 2003г. на 6%. Як паведамілі ў Міністэрстве адукацыі Беларусі, намінальны памер стыпэндыі цяпер складае ад 40 тыс. да 112 тыс. беларускіх рублёў. Студэнтам і студэнткам, што атрымліваюць сацыяльныя стыпэндыі, у залежнасьці ад навучальнай установы будзе выдавацца ад 11 тыс. да 30 тыс. бел. руб. Навучэнцы і студэнты, якім выплочваецца спэцыяльная стыпэндыя, атрымаюць ад 32 да 59 тыс. бел. руб. Асабістая стыпэндыя Рады вышэйшай навучальнай установы цяпер роўная 64 тыс. бел. руб., стыпэндыі асьпірантаў і дактарантаў - 160 тыс. і 192 тыс. бел. руб. адпаведна. Слухачам падрыхтоўчых аддзяленьняў ВНУ налічваецца 23 тыс. бел. руб. Стыпэндыя прэзыдэнта РБ для студэнтаў павялічана да 100 тыс. бел. руб.
Згодна дакуманту, студэнты гуманітарных, пэдагагічных і эканамічных спэцыяльнасьцяў ВНУ (акрамя БДУ, эканамічнага і пэдагагічнага ўнівэрсытэтаў) будуць атрымліваць стыпэндыю ў памеры ад 37 тыс. да 56 тыс. У БДУ, БДЭУ і пэдагагічным унівэрсытэце імя М.Танка стыпэндыі складуць ад 43 да 73 тыс. бел. руб.
Студэнты навуковых, тэхнічных, мэдыцынскіх, сельскагаспадарчых, вайсковых спэцыяльнасьцяў (акрамя БНТУ) атрымаюць ад 37 тыс. да 60 тыс. бел. руб. У БНТУ -- крыху болей: ад 43 да 69 тыс. бел. руб. Навучэнцам сярэдніх спэцыяльных установаў стыпэндыі вызначаныя ў памеры ад 31 тыс. да 50 тыс. бел. руб. У ПТВ стыпэндыя цяпер ад 20 тыс. да 32 тыс. бел. руб.
Юра Сідун

Каментары праз FACEBOOK