Свабодны тэатар: пастаноўкі 15 і 17 студзеня

Напрыканцы восені Studenty.by пісалі пра прэм’еру спэктакля Свабоднага Тэатру "Быць Гаральдам Пінтэрам". З таго часу шмат чаго адбылося ў жыцьці тэатру – гастролі ў Францыю і Швэцыю і інш. Цяпер – анонс пастановак у Менску. 

І вось падчас зімовай сэсіі, калі, здаецца, галава пухне ад розных інтэгралаў, клірынгаў ды нэтынгаў, міжнародных прававых рэжымаў Арктыкі і Антарктыкі, ды нейкіх невядомых моў, зьявілася магчымасьць патрапіць на лепшыя спэктаклі Свабоднага Тэатру. Таму са спакойным сумленьнем (што там таго жыцьця!) адкідайце канспэкты – у панядзелак й сераду адбудзецца па два спэктаклі. 

Пакаленьне Jeans” ужо добра знаёмы як беларускім гледачам, так і эўрапейцам. Я, прыкладам, пачула пра спэктакаль ад латвійскіх сяброў. Напрыканцы лістапада  “Пакаленьнем Jeans” закрыўся тыднёвы фэст “Мы гаворым – Беларусь!” у Парыжы, дзе таксама адбыліся выступы Зміцера Вайцюшкевіча й Касі Камоцкай, дэманстраваліся кінастужкі й працавалі фотавыставы.

А ўвогуле, пісаць пра мастацтва – справа няўдзячная, бо ў кожнага свая візія. Таму лепей самім прыйсьці ды ўбачыць на ўласныя вочы. Мейсца правядзеньня спэктакляў заўсёды такія ж нечаканыя, як і сюжэты. Таму тэлефануйце 6925210 і замаўляйце мейсцы, колькасьць якіх абмежаваная!

15.01.2006 панядзелак 

Тэхніка дыханьня ў безпаветранай прасторы
пачатак а 19-й: 

Ты тут, ты зараз і больш ніколі. І ты адзін. І ўсё скончыцца вельмі хутка”... Людзі жывуць, нібыта пішуць нататкі. Трэба памятаць, что час сыходзіць. І мы паміраем. І тое павінна выклікаць не дэпрэсію, а наадварот, жаданьне жыць, быць актыўным і існаваць кожную сэкунду...

Бэллівуд” – працяг праекту “Мы. Самаіндэнтыфікаваньне
пачатак: 21.15

Герой п’есы “муціруе” у сучасных рэаліях да ўзроўню стварэньня, няздольнага ні жыць, ні памерці. “Бэллівуд” – гэта стварэньне і адначасова раскрыцьцё “свайго” міта пра нашую штодзённасьць, сатканага з рэальных сюжэтаў беларускіх тэлеканалаў, бытавых назіраньняў героя, гісторый жыцьця і сьмерці ягоных сяброў... 

17.01.2006 серада 

Быць Гаральдам Пінтэрам
пачатак: 18.30 

Вы пытаецеся, чаму я не кажу пра мары, лісьця, пра вялікія вулканы маёй зямлі?
Глядзіце: на вуліцы крыў.
Глядзіце: крыў на вуліцы! 

Пакаленьне Jeans” пачатак: 20.15

..."Вы заўважалі, што не бывае часу без герояў? І без прарокаў не бывае. Заўсёды знойдзецца чалавек, які, стоячы на вогнішчы, скажа: "І ўсё ж яна круціцца!"

Фота: Даша Слабчанка

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0648 seconds.