Студэнцкая салідарнасьць на практыцы
У зьвязку з падзеямі, што зараз адбывацца вакол вышэйшай адукацыі ў Злучаным Каралеўстве, Нарвэская асацыяцыя студэнтаў (StL) і Нацыянальны студэнцкі зьвяз Нарвэгіі (NSU) зьвярнуліся да ўсіх людзей, што хочуць абараніць права роўнага доступу да адукацыі, з просьбай падтрымаць патрабаваньне Нацыянальнага студэнцкага зьвязу ў Злучаным Каралействе (NUS - UK) адмяніць любога кшталту плату за атрыманьне вышэйшай адукацыі.
27 студзеня брытанскі парлямант прагаласаваў за прыняцьце акту, адпаведна якіму ў краіне пачынаючы з 2006 года будзе ўведзеная плата за навучаньне ў памеры да £ 3000. Гэта было зроблена насуперак прынятаму лейбарысцкай партыяй маніфэсту, у якім казалася, што партыя выступае супраць увядзення дадатковай платы за адукацыю.
“Абавязкам дзяржавы зьяўляецца забесьпячэньне для кожнага права атрымаць адукацыю, незалежна ад фінансавых абставінаў. Плата за навучаньне зьяўляецца бар’ерам на шляху да вышэйшай адукацыі і павінная разглядацца як пагроза роўнасьці ў грамадзтве. Мы не прымаем атаку брытанскага ўраду на права на атрыманне адукацыі!”- гаворыцца ў звароце.
Калі вы хочаце выказаць сваю падтрымку брытанскім студэнтам у іх пратэсьце, то вы можаце гэта зрабіць на сайце StL. У першым полі напішыце сваё імя і чым вы займаецеся (студэнт, выкладчык і г.д.), а ў другім полі адрэсу і краіну.
Спасылка на зварот StL і NSU тут.
Тацяна Хома
Спасылка на зварот StL і NSU тут.
Тацяна Хома
Каментары праз FACEBOOK