«Расейскі саюз студэнтаў» падтрымаў прапанову вяртаньня разьмеркаваньня

Кіраўнік «Расейскага саюза студэнтаў» падтрымаў словы міністра абароны РФ Сяргея Іванова пра тое, што “студэнт, які адвучыўся на бюджэтнай аснове, павінен пакрыць тыя выдаткі, што панесла дзяржава на яго адукацыю”.

Старшыня РСС Мікіта Чаплін заявіў у камэнтары для Моладзевага Інфармацыйнага Агенцтва, што падтрымлівае ідэю адраджэньня прымусовага разьмеркаваньня студэнтаў у РФ, але адначыў, што закон адваротнай сілы ня мае і таму разьмеркаваньне павінна датычыць толькі новых студэнтаў.

"У прынцыпе, падыход правільны, - прыводзіць словы Мікіты Чапліна МІА, - як гаворыцца, хто плаціць, той і заказвае музыку. Сказанае груба, але, як правіла, так і бывае. На Захадзе, напрыклад, працадаўца часта аплачвае навучаньне здольных студэнтаў, але пры гэтым яны абавязаныя адрабіць пэўную колькасьць часу на яго.  Гэта датычыць і дзяржавы. Яна як патэнцыйны працадаўца, што аплачвае навучаньне, мае права патрабаваць ад студэнтаў аддачы. Пытаньне толькі ва умовах. Не думаю, што пяць гадоў – гэта аптымальны тэрмін для усіх спэцыяльнасьцяў. Неабходна выкарыстаць дыфэрэнцыяваны падыход. Камусьці менш, камусьці – больш.

Але ў цэлым паўтараю, падыход правільны. Атрымоўваецца, што дзяржава марнуе вялізныя грошы на навучаньне бюджэтнікаў. А тыя, па сканчэньні вну распаўзаюцца па камэрцыйных прадпрыемствах, або наогул кідаюць сваю спэцыяльнасьць. Вось і думай потым аб насычэньні рынку працы кваліфікаванымі і запатрабаванымі адмыслоўцамі.

А што датычыць канстытуцыйнага права на волю працы, то яно і не парушаецца. Чалавек сам вырашае, ці пойдзе ён вучыцца і калі пойдзе, то на якіх умовах. Магчыма, ён абярэ платнае навучаньне або наогул не захоча атрымоўваць вышэйшую адукацыю.

Але ёсьць нюанс. Як вядома, закон зваротнай сілы не мае. Важна, каб тыя зьмены, якія магчыма адбудуцца ў будучыні, не кранулі папярэдніх пакаленьняў выпускнікоў".

Тэма ўвядзеньня прымусовага разьмеркаваньня студэнтаў усё часьцей зьяўляецца ў расейскіх СМІ. Але ня ўсе думкі, нават дзяржаўных чыноўнікаў, супадаюць. Так міністар адукацыі Расейскай Фэдэрацыі Андрэй Фурсенка ў ліпені 2006 году заяўляў, што “Агульнага разьмеркаваньня ў межах бясплатнага навучаньня быць не можа. Гэта супярэчыць Канстытуцыі.” 
Юра Сідун 18:03, 08/01/2007
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0383 seconds.