Таленавітых студэнтаў выявіць разабраны мабільнік

Швэцкае рэклямнае агенцтва The Fan Club распрацавала для тэхналягічнага інстытута Blekinge Institute of Technology (BTH) незвычайны спосаб прыцягненьня здольнай моладзі.

Сутнасьць акцыі ў наступным: абітурыентам і студэнтам канкуруючых тэхнічных унівэрсытэтаў дасылаецца капэрта з разабраным на часткі мабільным тэлефонам.

У выпадку калі атрымальнік пасьпяхова зьбірае тэлефон, ён атрымоўвае SMS: "Прывітаньне! Пэўна, вы дастаткова тэхнічна падкаваныя. Тэлефануеце нам у BTH". 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0121 seconds.