Алькаголь можа падаўжаць чалавеку жыцьцё
У той час як празьмернае ўжываньне алькаголю скарачае жыцьцё, асьцярожнае піцьцё можа падаўжаць яго на 15-19%. Да такой высновы прыйшлі італійскія навукоўцы. Яны прааналізавалі вынікі 34 маштабных дасьледаваньняў, у якіх утрымліваліся дадзеныя па больш за 1 мільёну чалавек і былі апісаныя 94,5 тысяч выпадкаў сьмерці.
Каб зьнізіць рызыку сьмерці ад любога чыньніку, жанчынам варта выпіваць 1-2 "дрынка" ў суткі, а мужчынам - 2-4 "дрынка" (нагадаем, што "дрынк" - стандартная доза чыстага алькаголю, прыкладна роўная адной бутэльцы піва аб'ёмам 0,33 літра або 150-мілілітровай шклянцы віна).
У той жа час перавышэньне гэтай дозы ня толькі пазбаўляе чалавека "алькагольнай абароны", але і падвышае рызыку сьмерці.
Розьніца ў колькасьці "дрынкаў" для мужчын і жанчын тлумачыцца тым, што прадстаўнікі моцнага і слабога полу па-рознаму засвойваюць алькаголь, і ў жанчыны, якая выпіла "мужчынскую" дозу, утрыманьне алькаголю ў крыві вышэй (яны і пахмельле пераносяць цяжэй).
Аптымальным італьянскія дасьледнікі лічаць піцьцё алькаголю падчас ежы - на абед або сьняданак, але рэшта дня павінна праходзіць у поўнай цьвярозасьці.
Гэтая праца апублікаваная ў часопісе Archives of Internal Medicine.