Новая праграма для ноўтбукаў дазволіць студэнтам знаходзіць адзін аднога

Масачусэцкі тэхналягічны ўнівэрсытэт (ЗША) выпусьціў адмысловую праграму для ноўтбукаў пад назовам iFind Messenger. Гэтая праграма дапаможа студэнтам, якія маюць ноўтбукі з Wi-Fi, лёгка знаходзіць адзін аднога на тэрыторыі ўнівэрсытэта.

iFind Messenger

Код iFind напісаны на Java, яна можа працаваць на Windows XP, Apple Mac OS X 10.3 і вышэй, а таксама на Linux. Пасьля загрузкі праграмы студэнты маюць магчымасьць выбраць тых, хто можа бачыць іх месцазнаходжаньне на мапе кампуса.

iFind працуе як звычайны мэсэнджэр са сьпісам сяброў: калі ваш сябар дадае вас у сьпіс, вы аўтарызуеце яго і потым можаце бачыць месцазнаходжаньне адзін аднаго. Вы таксама можаце абіраць час, калі вас можна бачыць (стан «visible»).

Сыстэма працуе толькі на трыторыі кампуса, паколькі радыюс дзеяньня абмежаваны кропкамі доступа МТУ. Вызначэньне месцазнаходжаньня вылічваецца па сіле сыгналу, што паступае на розныя кропкі, якіх на трыторыі ўнівэрсытэту амаль 3 тысячы.

Распрацоўнікі ацэньваюць дакладнасьць сыстэмы як “у межах некалькіх мэтраў”. Што тычыцца бясьпекі, то стваральнікі iFind упэўніваюць, што ніякая інфармацыя аб месцазнаходжаньні ці гісторыі перамяшчэньняў не захоўваецца на сэрвэрах унівэрсытэта, таму толькі вашыя сябры будуць у курсе, дзе вы зараз знаходзіцеся й дзе былі раней.

//паводле Tabletpcreview 
 

tarka 09:45, 19/12/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0721 seconds.