Намесьнік кіраўніка ўраду Расеі хоча ўвесьці разьмеркаваньне студэнтаў

Выпускнікі расейскіх ВНУ, якія навучаюцца на бюджэтнай аснове, павінныя пасьля заканчэньня ВНУ 5 гадоў адпрацаваць на дзяржпрадпрыемствах. Такую прапанову зрабіў учора на паседжаньні ваенна-прамысловай камісіі віцэ-прэм'ер, міністар абароны РФ Сяргей Іваноў.

"Дзяржава марнуе вялізныя грошы на бюджэтную адукацыю. Студэнт, што адвучыўся на бюджэтнай аснове, павінен пакрыць тыя выдаткі, якія панесла дзяржава на яго адукацыю", - растлумачыў С. Іваноў.

Як паведамляе rbc.ru, ён таксама адзначыў, што ў Міністэрстве абароны такая практыка ўжо даўна ўведзеная: любы афіцэр пасьля заканчэньня вайсковай вучэльні павінен як мінімум пяць служыць у войскі. Па яго словах, у нейкай ступені такая практыка распаўсюджваецца і на грамадзянскія вну, у прыватнасьці на МВТУ ім.Н.Баумана.

Спадара Іванова многія палітычныя аглядальнікі бачаць адным з магчымых спадкаемцаў Пуціна ў Крамлі. Таму асабістая думка міністра абароны па гэтай тэме праз пэўны час даволі рэальна можа стаць заканадаўчай ініцыятывай. Ня гледзячы на тое, што міністар адукацыі Расейскай Фэдэрацыі Андрэй Фурсенка ў ліпені гэтага году заяўляў, штоАгульнага разьмеркаваньня ў межах бясплатнага навучаньня быць не можа. Гэта супярэчыць Канстытуцыі.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0047 seconds.