Студэнты тэхнічных ВНУ зарабляюць на злачынствах у сфэры высокіх тэхналёгіяў

Як паведамляе ў сваім дакладзе кампанія McAfee, сёньня для таленавітых студэнтаў існуе найшырэйшае поле для заробку – інтэрнэт. Адзін з самых папулярных кірункаў дзейнасьці ў Сеціве, што амаль не патрабуе ўкладаньняў – кіберзлачыннасьць.

Экспэрт у галіне абароны інфармацыі McAfee ў сваім штогадовым дакладзе Virtual Criminology распавядае аб дзейнасьці крымінальных груповак у Сеціве, іх тактыцы, мэтадах і ўпадабаных мэтах.

Сёлета вострай тэмай дакладу стала ўзьніклая заканамернасьць прыцягненьня ў якасьці «працоўнай сілы» кібэрзлачыннасьці таленавітых студэнтаў і выпускнікоў вну (у асноўным, тэхналягічных) разьвітых краінаў пры спробе апошніх зарабіць вялікія грошы. Абяцаны вынік дасягаецца хутка і амаль гарантавана.

Акрамя таго, гэта, як тлумачаць студэнтам, - добрая магчымасьць у поўнай меры рэалізаваць свой творчы і інтэлектуальны патэнцыял і праславіцца. Асноўным чыньнікам пераўвасабленьня «залатых галоваў» у «злых геніяў» быў і застаецца фінансавы бок пытаньня.

Паводле дакладу McAfee, асабліва папулярнае сёньня стварэньне сетак кампутараў-зомбі (бот-нэтаў), якія здольныя «паламаць» амаль любую абарону і атакаваць патрэбную сыстэму шляхам перагрузкі сэрвэраў. Зь іх жа дапамогай праводзяцца ў апошні час масавыя рассылкі спаму. Такое «войска», прычым не самае вялікае, можна пасьпяхова здаваць у арэнду за $200-$300 у гадзіну.

А завесьці сабе такое «войска» можа нават адзін студэнт, што напісаў удалы вірус. Калі гэты вірус здолее захапіць кіраваньне над сыстэмамі, ў якія трапіў, то студэнт можа здаваць у арэнду сетку гэтых кампутараў, альбо выкарыстоўваць яе ў сваіх інтарэсах, напрыклад для захопу іншых сыстэмаў.

@ptymist 16:17, 14/12/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.