У Расеі студэнты зноў гінуць на пажарах

У суседняй Расеі зноў загарэўся студэнцкі інтэрнат. На гэты раз усё адбылося ў Новасібірскай дзяржаўнай мэдыцынскай акадэміі.
У выніку пажара, што ўзьнік сёньня зраніцы ў інтэрнаце гэтай навучальнай установы, загінуў адзін студэнт-мэдык. Як паведаміў прэс-цэнтар мясцовай Управы супрацьпажарнай службы, агонь загарэўся на дзевятым паверсе. Нягледзячы на моцны дым, ён быў хутка лякалізаваны, таму згарэў толькі адзін з пакояў. У калідоры знайшлі студэнта пятага курса, які загінуў, заглынуўшыся дымам. Астатніх жыхароў інтэрнату выратавалі вакацыі, на якія большасьць студэнтаў разьехаліся да бацькоў.

Прычыны пажару пакуль невядомыя, іх высьвятляюць адпаведныя службы.

Юра Сідун.
Паводле "Вести.Ru"
@ptymist 00:00, 02/02/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3348 seconds.