Колькасьць расейскамоўных у сьвеце імкліва зьмяншаецца

Рэктар МДУ хвалюецца за пэрспэктывы расейскай мовы. На яго думку да 2025 году колькасьць расейскамоўных людзей у сьвеце зьменшыцца ў два разы ў параўнаньні з часамі СССР, паведамляе BBC.

Спадар Садоўнічы на Асамблеі сусьветнага форума «Інтэлектуальная Расія» заклікаў усю навуковую супольнасьць РФ зьвярнуць увагу на ўмацаваньне «асновы ведаў - рускай мовы». Па адзначэньні Віктара Садоўнічага, ступень распаўсюду расейскай мовы зараз стала скарачаецца. «Калі на кітайскай мове гавораць 1,3 млрд чалавек, на гішпанскай - 335 млн, то на расейскай – 130-160 млн., і гэта лічба зьмяншаецца», -- хвалюецца рэктар.

Расейская мова зьяўляецца роднай для 164 млн. чалавек, зь якіх 130 млн. жывуць у Расеі, 26 млн. - у былых савецкіх рэспубліках, а 7,5 млн. зьяўляюцца эмігрантамі. Як замежнай або другой мовай расейскай мовай валодаюць 114 млн. чалавек.

Па дадзеных Цэнтра дэмаграфіі і экалёгіі чалавека Расейскай акадэміі навук, перад распадам СССР у 14 рэспубліках - акрамя РСФСР - размаўлялі па-расейску каля 120 млн. чалавек пры колькасьці насельніцтва 139 млн.

Зараз вольна па-расейску гавораць толькі 63 млн. жыхароў былых рэспублік СССР, яшчэ каля 40 млн. ведаюць мову на базавым узроўні.

Выява з about-russian-language.com

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1713 seconds.