Робата навучылі гуляць у хованкі
Амэрыканскія дасьледнікі з Масачусэцкага інстытута тэхналёгіяў стварылі робата здольнага гуляць у хованкі з чалавекам. Прычым, ня толькі хавацца самому, але і знаходзіць чалавека, які схаваўся. Па словах навукоўцаў, гэта не банальная забаўка, а сапраўдны пераварот у робататэхніцы.
Робаты выкарыстоўваліся ў працы на канвэеры, апускаліся на недаступныя чалавеку глыбіні, нават зьдзяйсьнялі падарожжы на іншыя плянэты. Усе гэтыя апэрацыі робаты выконвалі пад татальным кантролем чалавека. Зараз жа навукоўцы зьбіраюцца ствараць робатаў, якія будуць працаваць з чалавекам, пры гэтым дбайна аналізаваць навакольле і займацца самаадукацыяй.
У пляны канструктараў і праграмістаў ужо ўваходзіць стварэньне робата-сакратара і робата-«тэрапэўта». Апошні будзе «замаскіраваны» пад плюшавага мядзьведзя, а ў яго задачы ўвойдзе назіраньне за мэдыцынскімі паказчыкамі хворых дзяцей.
//паводле physorg.com