У Гаіці падчас разгону студэнцкай дэманстрацыі загінуў студэнт

У горадзе Порт-о-Прэнсе, сталіцы Гаіці, мясцовыя студэнты ладзяць пратэсты супраць палітыкі прэзыдэнта сваёй краіны Жана Бертрана Арыстыда. Паводле інфармацыі Associated Press, падчас разгону шэсьцяў паліцыя актыўна выкарыстоўвае газ. А дзеля разгону апошняй дэманстрацыі былі нават зробленыя папяраджальныя стрэлы ў паветра.

У сутыкненьнях з паліцыяй ужо загінуў адзін са студэнтаў.

Сытуацыя ўскладняецца тым, што прыхільнікі прэзыдэнта закідваюць дэманстрантаў камянямі.

Юра Сідун
@ptymist 00:00, 02/02/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0509 seconds.