Брытанскія студэнты пратэстуюць супраць павышэньня платы за навучаньне

Брытанскі парлямант ухваліў праект рэформы адукацыі, прапаваны прэм'ер-міністрам Тоні Блэрам, у выніку якога ВНУ Брытаніі ўзьнялі ўтрая плату за навучаньне.
Паводле новых законаў аб адукацыі, унівэрсытэты могуць браць за навучаньне да 3 тысячаў фунтаў у год (больш $5 тыс). Праўда, ВНУ будуць браць грошы не адразу, а з адтэрміноўкай да таго часу, калі выпускнік будзе зарабляць больш за 15 тыс. фунтаў у год.
Гэтая рэформа выклікала ў Брытаніі хвалю незадаволенасьці. Адразу пасьля таго як парлямант зацьвердзіў рэформу, недалёка ад парляманта некалькі тысячаў студэнтаў пачалі мітынг пратэсту. Студэнты, што сабраліся яшчэ падчас абмеркаваньня праекта закона, адразу пасьля яго прыняцьця пачалі крычаць "Ганьба Тоні Блэру!", сьвістаць і размахваць плякатамі. Паліцэйскія здолелі падтрымаць парадак, нягледзячы на тое, што некаторыя студэнты спрабавалі распачаць бойку з прадстаўнікамі праваахоўных ворганаў.

Паводле матэрыялаў брытанскай прэсы.
Jaryk 00:00, 28/01/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0089 seconds.