Студэнтам Новай Зэляндыі дазволілі выкарыстоўваць мабільны слэнг на іспытах

Студэнты вышэйшых навучальных установаў Новай Зэляндыі змогуць карыстацца папулярнымі скарачэньнямі, якія даўна ўжо прыжыліся ў мове SMS-ак і ў Інтэрнэце. На іспытах па большасьці прадметаў новазэляндзкім студэнтам цяпер дазволена пісаць "lol" замест "laughing out loud", "IMHO" замест “in my humble opiniоn” і г.д. 

Гэтае рашэньне падзяліла студэнтаў і выкладчыкаў на два бакі, бо кансэрватыўная частка зь іх лічыць небясьпечным такі рух. Паколькі ён, на іх думку, можа разбурыць падставовыя правілы ангельскай мовы.

New Zealand's Qualifications Authority заявіла ў пятніцу, што ўсё яшчэ настойліва раіць студэнтам не карыстацца чымсьці іншым, акрамя паўнавартаснай ангельскай мовы, паведамляе CNN . Але, калі адказ на пытаньне іспыта будзе поўным, то нават мабільныя скароты ня будуць перашкодай залічыць адказ правільным.

Памылкай выкарыстаньне мабільнага слэнгу будзе лічыцца толькі на некаторых іспытах, прыкладам на такіх дысцыплінах як ангельская мова. 

 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0615 seconds.