Здымаюць чарговага рэктара, у гэты раз - Эўрапэйскага гуманітарнага ўнівэрсытэта
Пачынаеца скандал вакол лідара беларускіх недзяржаўных ВНУ - Эўрапэйскага гуманітарнага ўнівэрсытэта. І ў зьвязку з статусам гэтай навучальнай установы ён абяцае стаць міжнародным.
На мінулым тыдні рэктар ЭГУ Анатоль Міхайлаў быў выкліканы да міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, дзе ён пачуў прапанову сысьці з сваёй пасады. Пры гэтым да якасьці адукацыі ў гэтай ВНУ прэтэнзіяў няма. Іншая прычына, з-за якой Міхайлаў павінен сысьці, не была агучаная. Кіраўнік ЭГУ пісаць заяву адмовіўся.
Паводле статута гэтага ўнівэрсытэта рэктара абірае Назіральная рада, і зразумела, што прэзыдэнт і міністар адукацыі РБ ня маюць права звольніць рэктара недзяржаўнай ВНУ.
Прэс-служба Міністэрства адукацыі інфармацыю наконт падзеяў у ЭГУ пакуль не пацьвярджае. Рэктар ЭГУ зараз знаходзіцца ў камандыроўцы, і ад яго камэнтароў таксама пакуль няма. Але ж яго дарадца Сяргей Панькоўскі пацьвердзіў інфармацыю аб сустрэчы Міхайлава з Радзьковым і аб зьмесьце іх размовы.
Супрацоўнікі ЭГУ лічаць, што калі ўлады ня здолеюць прымусіць Анатоля Міхайлава сысьці з пасады рэктара, то вну могуць чакаць значныя непрыемнасьці, ажно да ліквідацыі, тым болей, што зараз унівэрсытэт якраз павінен прайсьці ліцэнзаваньне. У вну кажуць, што ў гэтым выпадку скандал выйдзе за межы Беларусі.
Эўрапэйскі гуманітарны ўнівэрсытэт -- міжнародная адукацыйная структура. Яго праграмы фінансуюцца эўрапэйскімі навуковымі і адукацыйнымі супольнасьцямі, а некаторыя нават ўрадамі краінаў Эўразьвяза.
Варта адзначыць, што скандал пачаўся якраз тады, калі адбываецца ўвядзеньне ў беларускіх ВНУ абавязковага курса дзяржаўнай ідэалёгіі. Але ж у ЭГУ яго не ігнаравалі, а ўжо пачалі чытаць.
Пэўна ўсё ж чыталі зь недастатковым патасам.
Наагул, са словаў кіраўніцтва ўнівэрсытэта, яно старалася абыходзіцца без палітыкі ў навучальнай установе. Пэўна ж такая сытуацыя не адпавядае "прынцыпам беларускай дзяржаўнай ідэалёгіі"...

Юра Сідун, паводле інфармацыі "Беларускіх навінаў"
Каментары праз FACEBOOK