Livejournal.com учора. Што гэта было?
У суботу праца глябальнай інтэрнэт-супольнасьці “Жывы часапіс” была раптоўна прыпыненая. Эльжэюзэры то бачылі, то ня бачылі свае фрэндстужкі. Часам сэрвіс не адчыняўся ўвогуле. Некаторы беларусы захваляваліся ці ня толькі ў нас зьявіліся праблемы з доступам да сайту Livejournal.com. А частка нашых суседзяў на Ўсходзе наагул зьвязалі гэту падзею з маршам расейскіх нацыстаў, які рабіў свой піяр у некаторых суполках LJ.
Як высьветлілася праблемы з працай Livejournal.com былі зьвязаныя з плянавай прафіляктыкай сэрвэраў Livejournal ў Каліфорніі, у выніку якой нечакана ўзьніклі праблемы з электрычнасьцю.
Зараз праца LJ ужо цалкам узноўленая. Але раптоўныя праблемы з яго працаздольнасьцю для многіх карыстальнікаў стала дадатковай нагодай зьвярнуць увагу на альтэрнатыўныя сэрвісы ў інтэрнэце такога кшталту.