Конкурс студэнцкіх працаў

Грамадзкая арганізацыя “Праваабарончы альянс” праводзіць конкурс студэнцкіх працаў “Беларусь у эўрапейскім кантэксьце”.

Накірункі, якія арганізатары прапануюць прадставіць на спаборніцтва:

  • эканоміка
  • паліталёгія
  • гісторыя
  • журналістыка
  • літаратура
  • права (юрыспрудэнцыя) 

Працы, пададзеныя на конкурс, найперш мусяць адлюстраваць сучаснае становішча Беларусі ў Эўропе з пункту гледжаньня вышэйназваных сфэраў ведаў. На аб’ём конкурсных тэкстаў існуе абмяжоўваньне 20,000 знакаў. Вітаецца выкарыстаньне сучасных дасьледчых канцэпцый у названых сфэрах, новай навуковай мэтадалёгіі, і увага да эўрапейскага кантэксту закранутай праблематыкі. 

Арганізатары абяцаюць, што якасьць конкурсных работ будзе ацэньваць “кампэтэнтнае журы зь лепшых беларускіх прафэсіяналаў” – па 2 чалавекі на кожнай з 6 сэкцый. Сярод усіх работ лепшыя і найбольш цікавыя па сэкцыях (3-5 па кожнай) будуць адабраныя для урачыстых прэзэнтацый з удзелам аўтараў. На апошніх удзельнікі пацьвердзяць узровень асабістага валоданьня тэмай, канчаткова вызначацца пераможцы. Яны атрымаюць узнагароды (створаны значны прэміяльны фонд), лепшыя працы будуць надрукаваныя ў пэрыёдыцы і зборніках. Пад час прэзэнтацыі  экспэрты таксама  ацэньваюць агульны якасны узровень спаборніцтва.

Тэрмін падачы працаў на конкурс – да 30 лістапада 2006 г.,

Вынікі конкурсу будуць падведзеныя ў сьнежні 2006 г.

Працы чакаюць на: p_university@open.by і info@belpa.org 

Даведкі: 778-18-68, 292-57-51 (Аляксей Хадыка), 345-45-76 (Галіна Уласік)

13:01, 30/10/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0741 seconds.