Міністэрства адукацыі падкрэсьлівае вядучую ролю БДУ

Вядучая роля ў адукацыйным працэсе рэспублікі належыць Беларускаму дзяржаўнаму ўнівэрсытэту (БДУ). Ён жа наперадзе і ў навуковай дзейнасьці. Пра гэта заявіў першы намесьнік міністра адукацыі Аляксандр Жук на паседжаньні вучонага савета БДУ, прысьвечанага Дню беларускай навукі. Паводле ягоных словаў, з 740 заданьняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграмаў, якія рэалізуюцца сёньня, 329 выконваюць вучоныя галоўнай навучальнай установы краіны. Прычым па 19 праграмах унівэрсытэт зьяўляецца галоўным выканаўцам. Флагман айчыннай вышэйшай школы добра вядомы за мяжой. Супрацоўнікі ВНУ і падведамасных ёй арганізацыяў ажыцьцяўляюць навукова-тэхнічныя дасьледваньні па 70 кантрактах з прадпрыемствамі і кампаніямі блізкага і далёкага замежжа. Агульны аб'ём фінансаваньня гэтых працаў складае больш за 1,2 мільёна даляраў, падкрэсьліў Аляксандр Жук.

Паводле словаў рэктара Белдзяржунівэрсытэта Васіля Стражава, трывалы інтэлектуальны падмурак ствараўся ў ВНУ, як і ў рэспубліцы, у савецкі час, калі Беларусь вырабляла 4,5 адсотка ВУП усяго СССР. Цяпер перад рэспублікай стаіць задача ня толькі захаваць, але і памножыць гэты патэнцыял. Таму навуковым дасьледваньням і падрыхтоўцы маладых навукоўцаў у БДУ надаецца першаснае значэньне. Як вынік - 80 адсоткаў асьпірантаў унівэрсытэта абараняюць дысэртацыі зь першага разу.

Паводле БелТа
Jaryk 00:00, 26/01/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0049 seconds.