Папулярнасьць iPod у амэрыканскіх студэнтаў перавысіла папулярнасьць піва,

Папулярнасьць плэера iPod сярод студэнтаў амэрыканскіх каледжаў перавысіла папулярнасьць піва. Такія дадзеныя прыводзяцца ў дасьледваньні цэнтра Student Monitor праведзенага сёлета ў шэрагу навучальных установаў ЗША. У гісторыя такіх апытаньняў піва саступала першае месца толькі аднойчы. У 1997 годзе яго апярэджваў інтэрнэт.

iPod

77% альбо 1200 апытаных студэнтаў назвалі плэер Apple iPod сярод самых папулярных рэчаў, піва ж набрала толькі 71%. Яшчэ год таму iPod называлі толькі 59%, што значна саступала папулярнасьці алькагольным напоям.

Апытаньне было праведзенае ўвесну 2006 году. Удзельнікамі дасьледаваньня сталі студэнты больш чым 100 амэрыканскіх каледжаў. Лімітная памылка гэтай статыстыкі складае +-2,3%.

У Беларусі iPod выкарыстоўваюць пакуль адзінкі. Але mp3-плэеры іншых вытворцаў набываюць у нас усё большую папулярнасьць.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.491 seconds.