Пяцёркі толькі па загаду
Студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта культуры (БДУК) падчас гэтай сэсіі напаткаў сюрпрыз ад адміністрацыі: незалежна ад ведаў студэнтаў адзнаку “выдатна” на іспытах можа атрымаць толькі вызначаная колькасьць людзей. Прычына – адміністрацыя не зацікаўленая, каб у платнікаў зьмяншалася аплата за навучаньне, а бюджэтнікі атрымлівалі высокую стыпэндыю.
Як кажуць самі студэнты (крыніца дадзенай інфармацыі ў іх надзейная), выкладчыкам не дазваляюць ставіць студэнтам “5” нават калі апошні адказаў бліскуча. Дазвол выкладчыкам дадзены толькі на пэўную колькасьць пяцёрак. Нагадаем, што навучаньне там па 5-цібальнай сыстэме.
За тое, што адзін выкладчык паставіў амаль усім студэнтам групы выдатныя адзнакі, яго адхілілі ад наступных прыёмаў іспытаў.
Аргумэнтуюць дадзеную неафіцыйную пастанову тым, што калі ў платнікаў усе пяцёркі, то ў іх зьніжаецца аплата за навучаньне, і павышаецца стыпэндыя ў бясплатнікаў адпаведна. А гэта вельмі невыгодна ўнівэрсытэту, бо яшчэ ня скончаны рамонт будынка, на які не хапае грошаў. А асноўная крыніца фінансаваньня для ўнівэрсытэта - грошы платнікаў.
Інна, fistaha

Каментары праз FACEBOOK