35-я гадавіна сьмерці праскага студэнта Яна Палаха

на гадавінеНа мінулым тыдні чэхі адзначылі трыццаць пятую гадавіну сьмерці Яна Палаха (Jan Palach). Ян Палах - студэнт Карлавага Ўнівэрсытэта. Ён спаліў сябе 16 студзеня 1969 году на знак пратэсту супраць уводу савецкіх войскаў у Прагу і баязьлівасьці камуністычных уладаў, якія легалізавалі агрэсію супраць Чэхаславакіі і ўсе яе далейшыя наступствы. Сьмерць Палаха шакавала нацыю, і нягледзячы на тое, што ўжо было позна штосьці зьмяніць, узьняла абурэньне людзей супраць уладаў і прымусіла шмат каго зразумець і пераасэнсаваць сапраўдную каштоўнасьць праўды і свабоды.

Калі Палах паміраў ад апёкаў у шпіталі, ён папрасіў людзей, што былі побач, давесьці да ўсяго сьвету, што гэта было не самагубства, але акт пратэсту...

Паводле radio.cz
Фота з сайту радыё.
Jaryk 00:00, 21/01/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0052 seconds.