Большасьць міжнародных студэнтаў – кітайцы
Колькасьць студэнтаў, што навучаюцца за межамі сваёй краіны, паводле справаздачы ЮНЭСКА дасягнула прыблізна 2,5 млн чалавек.
Найбольш такіх студэнтаў (23%) навучаецца ў ЗША. Далей паводле папулярнасьці ў замежных студэнтаў ідуць Вялікабрытанія, Германія, Францыя, Аўстралія і Японія. На іх долю прыпадае дзьве траціны студэнтаў, што прыязджаюць сюды на вучобу зь іншых краінаў. Па нацыянальнай адметнасьці выдзяляюцца кітайцы – іх 14% (350000) ад усіх міжнародных студэнтаў.
Каментары праз FACEBOOK