Ва ўнівэрсытэт толькі праз тэставаньне

Цэнтралізавана для ўсіх будзе праводзіцца тэставаньне па мовах.
Па беларускай мове – 30 траўня, па расейскай – 6 чэрвеня. Прычым гэта тэставаньне будзе залічвацца як за курс сярэдняй школы, так і пры паступленьні ў ВНУ. Два іншых прадметы будуць здавацца ў выглядзе тэстаў ужо ў ВНУ, калі будзе паступаць абітурыент.

Як і ў мінулым годзе, ВНУ будуць падзеленыя на дзьве плыні. Таксама ўжо ў красавіку можна будзе прайсьці тэставаньне па замежных мовах, хіміі, фізыцы, біялёгіі і матэматыцы на ўмовах аплаты. Калі вынік задаволіць – можна падаваць сэртыфікат у ВНУ. Не – зноўку здаваць тэсты ўжо ў навучальнай установе.

Мэдалісты ў гэтым годзе пойдуць на агульных умовах.

Ацэньвацца веды будуць па 10-бальнай сыстэме.

tarka 00:00, 16/01/2004 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0683 seconds.