Студэнтам забаранілі дарыць выкладчыкам кветкі

Міністар адукацыі і навукі Украіны Васіль Крэмень забараніў студэнтам падчас сэсіі дарыць выкладчыкам кветкі. Ён накіраваў у вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны ліст, у якім патрабуе актываваць барацьбу з хабарніцтвам. Аб гэтым ён паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.
Міністар адзначыў, што да дарэньня кветак і цукерак прадугледжваецца дысцыплінарнае рэагаваньне з боку рэктара ці дэкана ў дачыненьні да выкладчыка. За “хабар прадугледжваецца прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці згодна Крымінальнаму кодэксу Украіны”, - падкрэсьліў Васіль Крэмень.

Я лічу, што іспыт – гэта такі ж акт навучальнага працэсу, як лекцыя ці сэмінар, але проста адбываецца ён ня так часта. А кветкі часта набываюцца на грошы студэнтаў, у тым ліку і на апошнія”, - сказаў міністар.

Па словах Крэменя, паважаць выкладчыкаў ВНУ патрэбна праз шчырыя адносіны да іх. Міністар таксама папрасіў паведамляць аб фактах дарэньня падарункаў ці кветак непасрэдна ў Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.

У Беларусі пакуль афіцыйна ніякіх санкцыяў у адносінах да студэнтаў з кветкамі няма.

Воля Кузьміч

P.S. Сваё стаўленьне да дарэньня кветак выказвай у камэнтарох ці прагаласаваўшы ў апытаньні на галоўнай старонцы.
tarka 00:00, 18/01/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0659 seconds.