Сярэднi конкурс у ВНУ — каля трох чалавек на месца
У сярэднiм конкурс у ВНУ Беларусi складае каля 3 чалавек на месца. На некаторыя спэцыяльнасьцi колькасьць жадаючых стаць студэнтамi дасягае 14—15 чалавек на адно студэнцкае месца. Аб гэтым паведаміў міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.
Такi высокi конкурс назiраецца ў Беларускiм дзяржаўным пэдагагiчным унiвэрсытэце iмя М. Танка, піша газэта «Зьвязда». Тут на спэцыяльнасьць «Кампутаровая графiка» конкурс складае 14 чалавек на месца. Таксама павышаным попытам карыстаюцца ў беларускiх ВНУ замежныя мовы, юрыспрудэнцыя i тэхнiчныя спэцыяльнасьцi.
У Беларускiм тэхналягiчным унiвэрсытэце абiтурыенты «штурмуюць» спэцыяльнасьцi па тэхналёгii хiмiчных вытворчасьцяў i лесаперапрацоўчай вытворчасьцi.
Аляксандр Радзькоў адзначыў, што асноўны кантынгент абiтурыентаў ужо вызначыўся з выбарам будучай прафэсii i здаў дакументы ў ВНУ.