Ва Ўзбекістане на час уступных іспытаў адключылі SMS

Для таго, каб абітурыенты не выкарыстоўвалі мабільную сувязь для атрыманьня шпаргалак да тэстаў, ва Ўзбекістане ўсім апэратарам загадалі часова спыніць падтрымку SMS, а таксама MMS, GPRS і WAP для ўсіх абанэнтаў.

Як паведамляе ІА "Фергана.ру", па непацьверджаным зьвесткам, пасьля звароту Міністэрства адукацыі рэспублікі з гэтай нагоды было прынятае адмысловае рашэньне Агенцтва сувязі.

Адключэньне паслугаў адбылося 1 жніўня, пасьля ўступнай кампаніі ўсе паслугі сотавай сувязі адноўленыя.

tarka 08:28, 03/08/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.