Змаганьне з барацьбой супраць плягіяту ў Канадзе

Складаная машына па пошуку плягіяту з 1996 году існуе ў інтэрнэце. Студэнты падаюць свае заданьні для сваіх выкладчыкаў праз turnitin.com, сайт скануе пададзены матэрыял. Пасьля правярае на падобнасьць да іншых тэстаў, якія ўжо маюцца ў базе дадзеных, у інтэрнэце, апублікаваных працаў і ўсіх астатніх працаў, якія былі пададзены раней іншымі студэнтамі праз turnitin.com. Выкладчык атрымоўвае справаздачу пра арыгінальнасьць працы, а сама праца капіюецца ў базу дадзеных. Студэнтка аднаго з канадскіх універсітэтаў Джэсі Розэнфельд першапачаткова атрымала нуль балаў за сваё заданьне з-за адмовы падаць працу праз сістэму turnitin.com. Але на гэтым тыдні яна атрымала сваю працу назад, разам са станоўчай адзнакай.

Канадзкая Фэдэрацыя Студэнтаў спадзяецца, што гэта будзе добрым прэцэдэнтам на будучыню і заяўляе, што turnitin.com усталёўвае прэзумпцыю вінаватасьці студэнта, пазбаўляе яго права выбіраць, хто мае інтэлектуальную уласнасьць на іх працу, а таксама дазваляе прыватнай кампаіі атрымоўваць прыбыткі за кошт арыгінальных працаў студэнтаў. Рэгістрацыя на паслугі turnitin.com каштуе ўнівэрсытэтам немалых грошаў.

Паводле www.canoe.ca
tarka 00:00, 15/01/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.4422 seconds.