Малазійскія студэнты будуць практыкавацца ў турмах

Малазійскія студэнты, якія вывучаюць юрыспрудэнцыю, пройдуць унікальную практыку ў турмах краіны ў межах праграмы “За кратамі” - праграма, аналягаў якой няма ў сьвеце. 2 дні за кратамі ініцыяваныя самімі ж студэнтамі.

Першая група, якая складаецца з 84 студэнтаў Міжнароднага ісламскага ўнівэрсытэта Малайзіі (МІУМ) ва ўзросьце ад 20 да 24 год, правядзе двое сутак у адной з буйнейшых турмаў краіны.

“Ініцыятарам увядзеньня новага прадмета стала Супольнасьць студэнтаў-юрыстаў МІУМ, кіраўніцтва якой палічыла неабходным прадэманстраваць навучэнцам на практыцы тое, што яны звычайна даведваюцца з расповедаў выкладчыкаў, знаёмых альбо з фільмаў”, - распавёў , РІА "Новости" кіраўнік Дэпартамэнта па выкананьню пакараньняў Мат Расід Джаліль, якія запасьпечвае рэалізацыю адукацыйнай праграмы, якая ня мае пакуль аналягаў у сьвеце.

Зь яго словаў, частка студэнтаў апынецца ў ролі вязьняў, якім “пагражае” сьмяротнае пакараньне, іншых “чакае” цялеснае пакараньне, трэція пазнаёмяцца з штодзённым жыцьцём людзей, якія адбываюць доўгі тэрмін. Яшчэ адну групу студэнтаў, якім адведзеная роля турэмнай варты, сапраўдныя ахоўнікі навучаць прыёмам лякалізацыі і ліквідацыі бунтаў асуджаных, а таксама прадэманструюць разнастайныя спосабы спыненьня пабегаў.

“Гэта толькі першая група студэнтаў, якая пераступіць парог 122-х гадовай турмы Аер Молек у штаце Джахор. У бліжэйшы час мы разгледзім яшчэ каля 300 заявак ад ВНУ, якія вырашылі далучыцца да новай праграмы”, - дадаў Мат Расід.


tarka 13:00, 01/08/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0722 seconds.