Амэрыканскія студэнткі ўзламалі кампутар прафэсара
Трапіўшы ў кампутар, студэнткі расставілі 300 студэнтам адзнакі, а затым замовілі піцу дахаты прафэсару, кампакт-дыскі і падпісалі прафэсара на часопіс. Яны таксама перанакіравалі сабе на электронную пошту пароль да паштовай скрыні прафэсара.
Дзьве студэнткі з унівэра ў штаце Каліфорнія трапяць у суд за ўзлом прафэсарскага кампутара. 20-гадовая Лена Чэн і 19-гадовая Джэніфэр Нган могуць атрымаць па году зьняволеньня.
Каментары праз FACEBOOK