Амэрыканскія студэнты здаюць ілбы ў арэнду

На пытаньне аб тым, навошта чалавеку галава, існуе мноства адказаў. Адныя кажуць: насіць шапку. Іншыя сьцьвярджаюць, што на ёй вельмі добра зьмяшчаць рэкляму. Прычым сьвярджаюць не жартам, а вельмі нават сур'ёзна. У амэрыканскім горадзе Правідэнс (штат Ро-Айленд) створана кампанія па разьмяшчэньню рэклямных абвестак... на ільбе. Заснавальнікам яе сталі студэнт мясцовага ўнівэрсытэта і яго сябар. Маладыя прадпрымальнікі наймаюць студэнтаў, якія згодныя "здаваць у арэнду" ўласныя ілбы. На самае бачнае месца наносяць часовую тату - часьцей лягатып кампаніі, зацікаўленай у такой нетрадыцыйнай рэкляме ўласнага тавара. Згодны насіць рэклямнае клеймо на працягу тыдня атрымлівае да 150 даляраў.
На такую працу ў пагадзіліся больш 60 студэнтаў - як вядома, грошаў у студэнтаў заўжды не хапае, нават ў ЗША.
andrius 00:00, 14/01/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.088 seconds.