У Расеі зьявіцца помнік студэнцкай халяве
Маскоўскія студэнты зьвярнуліся да гарадзкіх уладаў з прапановай усталяваць помнік студэнцкім прыкметам.
Помнік павінен зьявіцца ўжо ў 2007 годзе. На думку студэнтаў, ён мог бы стаць месцам сустрэчаў студэнтаў і выпускнікоў ВНУ горада.
Як патлумачылі ініцыятары стварэньня помніка, адно з галоўных студэнцкіх павер'яў зьвязана з залікоўкай, таму ў аснову кампазыцыі закладзена раскрытая заліковая кніжка. Студэнты вераць, што калі апоўначы перад іспытам выставіць руку ў фортку і крыкнуць "Халява, прыдзі!", добрая адзнака будзе забясьпечаная.
Медныя пятакі, якія, на думку расейскіх студэнтаў, таксама прыносяць удачу на іспытах, будуць выкарыстаныя ў якасьці матэр'яла для помніка студэнцкай халяве.
Каментары праз FACEBOOK