Тэрмінатар вырашае праблемы штата за кошт студэнтаў
Губэрнатар Каліфорніі Арнольд Шварцнэгер за кошт рэзкага скарачэньня фінансаваньня сацыяльных праграмаў і павышэньня аплаты за навучаньне ва ўнівэрсытэтах і каледжах прапанаваў вырашыць застарэлую бюджэтную праблему.
У пятніцу, 9 студзеня, ён унес на разгляд каліфарнійскіх заканадаўцаў праект бюджэта ў памеры 99 мільярдаў даляраў, які не прадугледжвае ўводу новых падаткаў.
Пры гэтым, у ім закладаецца памяньшэньне выдаткаў на мэдыцынскае і сацыяльнае страхаваньне ў агульнай суме на 1,7 мільярдаў даляраў у год. Апроч таго, у бюджэце прапаноўваецца павысіць аплату за навучаньне ў ВНУ на 10-40 адсоткаў – у залежнасьці ад курса і дабрабыту студэнта.
Шварцнэгер прапанаваў таксама скараціць на 1,3 мільярдаў даляраў асыгнаваньня муніцыпалітэтам і акругам, і вызваленыя сумы накіроўваць мясцовым уладам па неабходнасьці са сталіцы штата Сакрамэнта. "За апошнія пяць год палітыкі ўчынілі ў бюджэце Каліфорніі поўную неразьбярыху. Прыйшоў час навесьці парадак ", - заявіў губэрнатар.
Рэспубліканец Шварцнэгер, які атрымаў перамогу на кастрычніцкіх губэрнатарскіх выбарах, атрымаў у спадчыну ад мінулага гэбэрнатара дэмакрата Грэя Дэвіса 8-мільрдны бюджэтны дэфіцыт, які да сярэдзіны будучага года пагражаюць дасягнуць 14 мільярдаў даляраў.
Нагадаем, што ня так даўна ў Эўропе былі шматтысячныя студэнцкія дэманстрацыі супраць зьмяньшэньня выдаткаў на адукацыю.
Ці не баіцца Арні ўвязацца ў вайну са студэнтамі?
Вольга Кузьміч

Каментары праз FACEBOOK