Замежным студэнтам у ГДМУ пачалі выкладаць па-ангельску

Замежных студэнтаў у Гомельскім дзяржаўным мэдычным унівэрсытэце (ГДМУ) пачалі навучаць на ангельскай мове. Такі крок зьдзейсьнены з мэтаю павышэньня прэстыжу ўнівэрсытэта, паведаміў рэктар ГДМУ Сяргей Жаваранак. Па ягоных словах, новаўвядзеньне дазволіць пасунуць канкурэнтаў на эўрапейскім рынку падрыхтоўкі спэцыялістаў, паколькі навучаньне замежных студэнтаў зьяўляецца высокарэнтабельным накірункам камэрцыйнай дзейнасьці навучальных установах.

Як адзначыў рэктар, на сёньняшні дзень у Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце навучаюцца больш за 200 студэнтаў з 20 краінаў сьвету. Сярод будучых лекараў больш за ўсё жыхароў Індыі, Шры-Ланкі, Непала, Емена, Саудаўскай Арабіі.

Вольга Кузьміч,
паводле БЕЛТА

tarka 00:00, 05/01/2004
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.3504 seconds.