Новы рэкорд сьвету: 21 студэнт у маленькім аўто
Група студэнтаў з каледжа Куала-Лумпура (Малайзія) разьлічвае на права быць занесенымі ў "Кнігу рэкордаў Гінэса": 21 чалавек зьмясьціўся ў маленькім аўтамабілі Mini Cooper.
Для таго, каб шчыльна сьціснуцца да мінімальных памераў й запоўніць сабою ўсю прастору Cooper выпуску 1999 года, ім спатрэбілася ўсяго 4 хвіліны. Пры гэтым два студэнта зьмясьціліся ў багажніку аўтамабіля, паведамляе mignews.com.
Студэнты сумленна прапацелі ў салёне 20 сэкундаў, неабходных, каб рэкорд быў зафіксаваны.
Арганізатары пацьвердзілі, што сачылі за выкананьнем усіх правілаў, якія патрабуюць, каб удзельнікі былі ня менш як 1,5 мэтры ростам, аднак не хаваюць, што абіралі студэнтаў худой камплекцыі.
Каментары праз FACEBOOK