"Акадэмічны вянок"

У Горках выдадзены чарговы паэтычны зборнік мясцовых творцаў "Акадэмічны вянок". 

Зборнік вершаў, апавяданьняў, нарысаў, публіцыстычнага і літаратурнага накірунку выйшаў ужо трэці раз і сёлета прэзэнтуе 31 аўтара.

Сярод стваральнікаў “Акадэмічнага вянку” выкладчыкі і студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі), творчыя людзі Горак і раёну: Зьмітрок Марозаў, Барыс Магаліф, Леў Васільеў, Андрэй Пугач, Аляксандр Клачкоў, Уладзімір Ліўшыц.

Зборнік выйшаў аж на 130 старонках, а вось наклад, на жаль, аказаўся даволі сьціплым – усяго 200 асобнікаў. Так што кніжку магчыма будзе знайсьці толькі ў бібліятэках ды ў саміх аўтараў.

Галоўным спонсарам выданьня выступіў рэктарат Горацкай акадэміі.

horki 16:00, 10/06/2006 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0555 seconds.