У Акадэміі фізвыхаваньня падоўжылі экзамэнацыйную сэсію

Але спадзеў студэнтаў на тое, што кіраўніцтва ўстановы вырашыла зрабіць ім палёгку ды даць больш часу на падрыхтоўку да іспытаў, ня спраўдзіўся.

Высьветлілася, што ўся Акадэмія бліжэйшы месяц будзе займацца рэпэтыцыямі ды трэніроўкамі да так званага Дня Рэспублікі (3 ліпеня), дзе студэнты будуць ўдзельнічаць ў "парадзе фізкультурнікаў"

Некаторыя студэнты абураюцца, што нават такія далёкія ад "парадаў фізкультурнікаў" спэцыяльнасьці, як псыхолягі, вымушаныя таксама далучацца да паказу дасягненьняў беларускага спорту. Іншыя гавораць, што гэта наагул зьяўляецца вялікай ганьбай для іх: замест трэніровак ды падрыхтоўкі да іспытаў маршаваць пад вясёлыя гімны па праспэкце, прасьвятляючы народ.

Ягор 08:00, 05/06/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0589 seconds.