Адборышча-2006: знаёмімся з гуртом "Моцарт"
Інфармацыя пра менскі гурт "Моцарт".
Загрузіць запіс "Пакінуць сябе" (2.0 Мб)
Вось, што кажуць пра сябе ўдзельнікі гурта: "Моцарт" - зусім малады гурт, але за сваё існаваньне пасьпеў прыняць удзел у, прыкладна, 15 імпрэзах, зь іх 3 сольных канцэрты. Першы сольнік гралі на сцэне аднаго з факультэтаў аднаго з унівэрсытэтаў, другі - клюб "Граффіці", апошні адбыўся ў клюбе "Стэп" 11 траўня 2006. Запісаны на студыі пакуль што 2 песьні. Гурт складаецца з 6 удзельнікаў:
ударнік - Спадар Чэ,
бас - Масееў Уладзіслаў,
сола - Зяцікаў Антось,
скрыпка - Шэлепень Яўген,
2 - рытм-вакаліста - Сізікаў Сяргей і Боська Уладзімір.
У рэпэртуары гурта каля 26 песень. Вызначыць накірунак адназначна няма магчымасьці, бо намяшалі хлапцы рознага ў адну кучу. Адно можна сказаць з упэўненасьцю - граем не цяжкую музыку. Як даведаліся пра БАСЫ? А ніяк! Вось колькі сябе памятаю столькі пра БАСЫ і ведаю! :) Чаго чакаем? Трапіць у фінал - для нас было б проста супэр!!! Пра перамогу пакуль не думаем - занадта малады гурт ;)."