Адборышча-2006: знаёмімся з гуртом Nevma

Інфармацыя аб магілёўскім гурце Nevma

Скачаць запіс "Рай побач" (2.36 Мб)

Гурт NEVMA утвораны ў кастрычніку 2005 году i працягвае сваё iснаваньне да нашых дзён. Сем месяцаў таму чацьвёра маладых музыкаў за келiхам смачнага беларускага пiва пазнаёмiлiся з гiтарыстам Андрэйкам i адразу пачалi граць разам (“у пiнг-понг ” – жартуюць самі музыкі).

Справа адразу заладзiлася, таму што ў хлопцоў было шмат агульнага. Усім, напрыклад, у той час "падабалася творчасьць файнага казахскага музыкi Назарбека Калмык-Чыгiрава". 

З пачатку 2006-ага гурт прыняў удзел у шматлікіх канцэртах Магiлеўскай рок-сцэны i пасьпеў запiсаць два трэкi. Музыкі спадзяюцца "паказаць сваё мастацтва на фэстывалi". 

Склад гурта:
Шура Пятроў - клявішы
Данiлка ЗаБЕЛА - мужчынскi вакал
Давыдаў i Гар - бас-гiтара
Паўлiк Бубнач – Емяльянаў


Музыку i словы для гурта складае дзядуля Келiха.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0579 seconds.