Палажэнне аб факультэце ВНУ


ПАЛАЖЭННЕ
АБ ФАКУЛЬТЭЦЕ ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ

1. Агульныя палажэннi

1.1. Факультэт з'яўляецца арганiзацыйна-адмiнiстратыўным структурным падрадзяленнем вышэйшай навучальнай установы. Ён ствараецца з мэтай арганiзацыi падрыхтоўкi студэнтаў i аспiрантаў па пэўным напрамку спецыяльнасцей або цыклу вучэбных дысцыплiн, перападрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi кадраў для адпаведнай галiны гаспадаркi, кiраўнiцтва навукова-даследчай работы кафедраў.

1.2. Галоўнымi задачамi факультэта з'яўляюцца:
- арганiзацыя i ажыццяўленне вучэбнай, метадычнай i навуковай работы на факультэце;
- каардынацыя дзейнасцi кафедраў, якiя ўваходзяць у склад факультэта;
- арганiзацыя i правядзенне выхаваўчай работы сярод студэнтаў i аспiрантаў;
- арганiзацыя навукова-метадычнага забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу;
- стварэнне неабходных умоў для творчай працы студэнтаў i аспiрантаў;
- аператыўнае кiраванне i рэгуляванне вучэбна-выхаваўчага працэсу.

1.3. Факультэт ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў як з адрывам ад вытворчасцi, так i без адрыву.

1.4. Дзейнасць факультэта рэгулюецца нарматыўнымi i мэтадычнымi дакументамi Мiнiстэрства адукацыi, Статутам вышэйшай навучальнай установы i дадзеным Палажэннем.

2. Арганiзацыя факультэта

2.1. Факультэт можа стварацца пры наяўнасцi не меней 200 студэнтаў на дзённай форме навучання, не меней 400 студэнтаў - на вячэрняй форме навучання, не меней 500 - на завочнай форме навучання. Для арганiзацыi факультэта, дзе адначасова навучаюцца студэнты дзённай, вячэрняй i завочнай формаў навучання, у разлiках прымаюцца каэфiцыенты 1, 0,5 i 0,4 адпаведна для дзённай, вячэрняй i завочнай формаў навучання.

2.2. Адкрыццё факультэта па рабоце з замежнымi навучэнцамi ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.

2.3. Факультэт аб'ядноўвае кафедры, лабараторыi i iншыя падраздзяленнi, якiя дачыняюцца да спецыяльнасцей, уключаных у склад факультэта, а таксама агульнанавуковыя, агульнаадукацыйныя кафедры вышэйшай навучальнай установы, якiя ўключаны ў склад факультэта па рашэннi Савета ВНУ.

2.4. Струкура факультэта вызначаецца Статутам вышэйшай навучальнай установы. Для арганiзацыi вучэбнай работы па асобных формах навучання або па асобных спецыяльнасцях у складзе факультэта могуць стварацца аддзяленнi.

3. Кiраўнiцтва факультэтам

3.1. Кiраўнiцтва дзейнасцю факультэта ажыццяўляе дэкан. У межах сваёй кампетэнцыi ён выдае распараджэннi i ўказаннi, абавязковыя для прафесарска-выкладчыцкага складу, студэнтаў, аспiрантаў i супрацоўнiкаў факультэта.

3.2. Дэкан факультэта прызначаецца загадам рэктара вышэйшай навучальнай установы па прадстаўленнi Савета факультэта з лiку прафесараў або вопытных дацэнтаў дадзенага, як правiла, факультэта, ён нясе адказнасць за дзейнасць факультэта.

3.3. Дэкан факультэта:
- арганiзуе кiраванне вучэбнай, выхаваўчай i навуковай работай на факультэце;
- ажыццяўляе кантроль за навучальным працэсам, навуковай работай, вучэбнай i вытворчай практыкай студэнтаў;
- арганiзуе распрацоўку навукова абгрунтаванага раскладу вучэбных заняткаў i ажыццяўляе кантроль за яго выкананнем;
- стварае ўмовы для правядзення атэстацыi студэнтаў, экзаменаў i залiкаў, рыхтуе дакументы аб пераводзе студэнтаў з аднаго курса на другi i прадстаўляе iх рэктару ВНУ;
- дапускае сваiм распараджэннем студэнтаў да экзаменацыйнай сесii, здачы дзяржаўных экзаменаў, абароны дыпломнага праекта (работы) i атрымання акадэмiчных ступеняў;
- вырашае пытанне аб пераздачы курсавых экзаменаў i залiкаў;
- прадстаўляе дакументы рэктару вышэйшай навучальнай установы да прызначэння стыпендый студэнтам факультэта ў адпаведнасцi з дзеючым палажэннем i прадстаўляе ў Савет ВНУ кандыдатуры студэнтаў для прысуджэння iмянных стыпендый;
- ажыццяўляе кантроль за падрыхтоўкай аспiрантаў i павышэннем квалiфiкацыi прафесарска-выкладчыцкага складу;
- каардынуе работу па падрыхтоўцы падручнiкаў, вучэбных i метадычных дапаможнiкаў па вучэбных дысцiплiнах, якiя выкладаюцца кафедрамi факультэта;
- арганiзуе i праводзiць мiжкафедральныя нарады, навуковыя i навукова-метадычныя нарады i канферэнцыi;
- стварае ўмовы для высокапрадукцыйнай працы супрацоўнiкаў, клапоцiцца аб паляпшэннi ўмоў iх працы i побыту, забяспечвае вытворчую i працоўную дысцыплiну;
- уносiць прапановы па матэрыяльнаму заахвочванню супрацоўнiкаў, арганiзуе, пры неабходнасцi, распрацоўку лакальных нарматыўных дакументаў па гэтых пытаннях;
- ажыццяўляе агульнае кiраўнiцтва навуковай работы студэнтаў, якая праводзiцца на кафедрах i ў навуковых гуртках;
- арганiзуе сувязь з выпускнiкамi факультэта, вывучэнне якасцi iх прафесiянальнай дзейнасцi, распрацоўку мерапрыемстваў, якiя накiраваны на паляпшэнне падрыхтоўкi спецыялiстаў.

3.4. У дапамогу дэкану факультэта загадам рэктара могуць прызначацца намеснiкi дэкана факультэта, якiм дэкан перадае частку сваiх функцый.
Колькасць штатных намеснiкаў дэкана факультэта вызначаецца з разлiку 500 студэнтаў на кожнага намеснiка. Пры гэтым выкарыстоўваюцца каэфiцыенты 1, 0,5 i 0,4 адпаведна для дзённай, вячэрняй i завочнай формаў навучання.
Намеснiкi дэкана прызначаюцца на пасаду па прадстаўленнi дэкана факультэта переважна з лiку спецыялiстаў па профiлю факультэта, якiя маюць вучоную ступень або вучонае званне.

3.5. Для разгляду асноўных пытанняў дзейнасцi факультэта пры дэкане ствараецца Савет факультэта. Яго паўнамоцтвы вызначаюцца Палажэннем аб Савеце факультэта.

МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
ад 22 сакавiка 1994 г. N 79

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАРМАТЫЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ ДЛЯ ВЫШЭЙШЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ

У адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" ЗАГАДВАЮ:

1. Зацвердзiць:

1.1. Палажэнне аб Савеце вышэйшай навучальнай установы (дадатак 1);

1.2. Палажэнне аб факультэце вышэйшай навучальнай установы (дадатак 2);

1.3. Палажэнне аб Савеце факультэта вышэйшай навучальнай установы (дадатак 3);

1.4. Палажэнне аб кафедры вышэйшай навучальнай установы (дадатак 4).

2. Упраўленню ВНУ i педадукацыi (Галко Т.Я.) у месячны тэрмiн давесцi палажэннi да ведама ўсiх вышэйшых навучальных устаноў.

Мiнiстр
В.А.ГАЙСЁНАК



Раздрукаваць
 
In 0.022 seconds.