ПАЛАЖЭННЕ
АБ САВЕЦЕ ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ
1. Агульныя палажэннi
1.1. Савет вышэйшай навучальнай установы з'яўляецца прадстаўнiчым калегiяльным органам кiравання, якi ствараецца з мэтай вырашэння асноўных пытанняў дзейнасцi вышэйшай навучальнай установы.
1.2. Сваю дзейнасць Савет ажыццяўляе ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства адукацыi, Статутам вышэйшай навучальнай установы i дадзеным Палажэннем.
1.3. Галоўная задача Савета - аб'яднанне намаганняў калектыву вышэйшай навучальнай установы з мэтай падрыхтоўкi квалiфiкаваных спецыялiстаў, якiя спалучаюць высокую агульную культуру, навуковую i прафесiйную кампетэнтнасць.
2. Паўнамоцтвы Савета ВНУ
2.1. Савет вышэйшай навучальнай установы:
- зацвярджае Статут вышэйшай навучальнай установы i, з удзелам прафсаюза, Правiлы ўнутранага распарадку ў вышэйшай навучальнай установе, уносiць у iх змяненнi i дапаўненнi;
- вылучае кандыдатуры ў рэзерв для прызначэння на пасаду рэктара;
- вырашае пытаннi стварэння i лiквiдавання факультэтаў, кафедраў, лабараторый i iншых падраздзяленняў вышэйшай навучальнай установы;
- разглядае пытаннi развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы вышэйшай навучальнай установы, выкарыстання цэнтралiзаваных фондаў, якiя фармiруюцца за кошт адлiчэння ад падраздзяленняў;
- абмяркоўвае праекты вучэбных планаў i праграм, планаў навукова-даследчых работ;
- зацвярджае тэмы дысертацый;
- прымае рашэннi па пытаннях арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу;
- разглядае пытаннi падрыхтоўкi i выдання падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў i iншай навуковай i вучэбна-метадычнай лiтаратуры;
- разглядае пытаннi замяшчэння пасад загадчыкаў кафедрай, прафесарска-выкладчыцкага складу агульных кафедраў, прадстаўлення да прысваення вучоных i ганаровых званняў, дзяржаўных узнагарод;
- зацвярджае прапанаваныя Саветам факультэта кандыдатуры студэнтаў на атрыманне iмянных стыпендый i ў мэтавую аспiрантуру;
- з удзелам камiтэта прафсаюза зацвярджае нормы часу для разлiку аб'ёму вучэбнай работы прафесарска-выкладчыцкага складу у межах норм, якiя вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi;
- заслухоўвае справаздачы рэктара i iншых службовых асоб аб iх дзейнасцi.
2.2. Iншыя паўнамоцтвы Савета вышэйшай навучальнай установы вызначаюцца Статутам ВНУ.
2.3. Тэрмiн паўнамоцтваў Савета вышэйшай навучальнай установы не больш за 3 гады.
3. Склад i структура Савета ВНУ
3.1. У склад Савета ўваходзяць рэктар (старшыня), прарэктары, дэканы факультэтаў, кiраўнiкi самастойных арганiзацый i асноўных структурных падраздзяленняў ВНУ, прадстаўнiкi прафкама, студэнтаў, прафесарска-выкладчыцкага складу i навуковых супрацоўнiкаў.
3.2. Структура i агульная колькасць членаў Савета вызначаюцца Статутам вышэйшай навучальнай установы. Прадстаўнiкi прафесарска-выкладчыцкага складу i навуковых супрацоўнiкаў павiнны складаць не менш за 75% ад агульнай колькасцi членаў Савета ВНУ.
3.3. Прадстаўнiкi выкладчыкаў, навуковых супрацоўнiкаў i студэнтаў выбiраюцца адкрытым або тайным галасаваннем у структурных падраздзяленнях згодна з парадкам, якi вызначаецца Статутам ВНУ. Прадстаўнiкi прафкама прызначаюцца на пасяджэннi прафкама.
3.4. Спiс членаў Савета зацвярджаецца загадам рэктара вышэйшай навучальнай установы.
4. Арганiзацыя дзейнасцi Савета ВНУ
4.1. Для арганiзацыi дзейнасцi Савета з лiку яго членаў, якiя маюць навуковую ступень, вопыт выкладчыцкай i арганiзацыйнай работы, прызначаецца вучоны сакратар Савета ВНУ.
4.2. Работа Савета праводзiцца па плану, якi распрацоўваецца на навучальны год. План работы Савета зацвярджаецца рэктарам вышэйшай навучальнай установы пасля разгляду яго Саветам ВНУ.
4.3. Пасяджэннi Савета праводзяцца адзiн раз у месяц. Яны лiчацца паўнамоцнымi, калi на iх прысутнiчае не меней за 2/3 членаў Савета. Пасяджэннi Савета афармляюцца пратаколам, якi павiнен быць падпiсан старшынёй i вучоным сакратаром Савета.
4.4. Рашэннi Савета па пытаннях арганiзацыйнай, вучэбна-выхаваўчай i навукова-даследчай работы навучальнай установы прымаюцца простай большасцю галасоў. Пры правядзеннi конкурсаў на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу i прадстаўленнi да зацвярджэння ў вучоных званнях рашэннi Савета прымаюцца ў парадку, якi вызначаны адпаведнымi палажэннямi.
4.5. Рашэннi Савета ўступаюць у дзеянне пасля iх зацвярджэння рэктарам. Яны з'яўляюцца абавязковымi для ўсiх структурных падраздзяленняў i службовых асоб вышэйшай навучальнай установы.
У неабходных выпадках рэктар на падставе рашэнняў Савета выдае загады.
4.6. Старшыня Савета арганiзуе сiстэматычную праверку выканання рашэнняў Савета i iнфармуе аб гэтым яго членаў.
МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
ад 22 сакавiка 1994 г. N 79
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАРМАТЫЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ ДЛЯ ВЫШЭЙШЫХ
НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
У адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць:
1.1. Палажэнне аб Савеце вышэйшай навучальнай установы (дадатак 1);
1.2. Палажэнне аб факультэце вышэйшай навучальнай установы (дадатак 2);
1.3. Палажэнне аб Савеце факультэта вышэйшай навучальнай установы (дадатак 3);
1.4. Палажэнне аб кафедры вышэйшай навучальнай установы (дадатак 4).
2. Упраўленню ВНУ i педадукацыi (Галко Т.Я.) у месячны тэрмiн давесцi палажэннi да ведама ўсiх вышэйшых навучальных устаноў.
Мiнiстр
В.А.ГАЙСЁНАК