Шпацыр да неба. Красамоўная вышыня пад'ёмаў на Гаверлу і Петрас

Доўга рухацца на мейсцы, а пасля імкліва сарвацца ў вышыню. Так мы зноўку сустрэліся, Карпаткі.

З ветлівасцю, гэтым разам, горы не адмаўлялі сабе: град памерам у буйныя дурніцы, басы дажджу па спінах намётаў, і шальны ветрык то ў спіну, то ў грудзі. Рамантыка горнай бытнасці...

Але, за мяжой звычайнай, роўнай рэальнасці, нязменна чакалі хвалі маляўнічых гарызонтаў. За якімі кожны, уласна, у пэўнай ступені адпраўляецца сюды. За пад'ёмам, каб адчуць мышцы свайго цела, за праверкай волі й упартасці. За тым абшарам, у зубчыкі ялінак, які змяняе камяністы ўздым, калі ты робіш перапынак на ўдых у поўныя грудзі мясцовага паветра. За тым апошнім рыўком, перад канечнай, самай высокай кропкай, пакуль што, для цябе. За сузіраннем натуральнай прыгажосці, і радасці быцця. Калі твае пачуцці напоўнены вышынёй у рэальнасці. І ў гэты момант, побач людзі, якіх ты бачыш, бадай упершыню, але вы разам адолелі адзін шлях, і гэты пад'ём - яднае вас. Усмешка ў прышчураных ад ветру, ці сонца вачох, і ўдзячнасць, што мы разам.

Да сустрэчы!

Юля Сакалоўская 15/07/2016

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0606 seconds.