Let’s Do It: валанцёрская гарадская прыборка прайшла ў Менску

Прыбраць свой горад таму, што ты гэтага жадаеш – такі мэсыдж нясе сусветная акцыя “Зробім!”, якая адбылася ў Беларусі 9 красавіка. Гэта не суботнік і не праца на мяжы сваіх сілаў. “Мы імкнемся зрабіць усё як мага больш лёгка і прыемна. Чым больш людзей далучана, тым меншы кавалак працы застаецца кожнаму”, – кажуць арганізатары ў Беларусі.

Акцыя “Зробім!” ці “Let’s Do It! – World Clean-up-2016” прайшла дзякуючы супрацы пяці грамадскіх арганізацый, двух міністэрстваў і 14 камерцыйных кампаній, якія з’яўляюцца партнёрамі і ўдзельнікамі.

У Беларусі акцыя праходзіць з 2012 году. Мінулы раз 1500 удзельнікаў сабралі 112 000 кілаграмаў смецця падчас 60 прыборак у розных месцах краіны. У свеце акцыя яднае 14 мільёнаў чалавек і 112 краін.

Ганна Валынец 10/04/2016

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0783 seconds.