605 год таму беларусы, летувісы, палякі і чэхі супольна перамаглі крыжакоў у Грунвальдcкай бітве. Гэта дата шырока адзначаецца ўсімі пераможцамі, акрамя беларусаў. Выправіць сітуацыю і звярнуць увагу на важную гістарычную дату штогод намагаецца фестываль славы беларускай зброі «Наш Грунвальд».