«Усё лета за адзін дзень», як анансаваўся ўжо штогадовы гарадскі арт-пікнік Freaky Summer Party, праляцела 25 ліпеня на мінскім Камсамольскім возеры. Generation.by традыцыйна далучыўся да натоўпаў стракатых людзей і падрыхтаваў фотасэт з самых яркіх момантаў фестывалю. Панды ва ўсіх праявах, музыка на некалькіх сцэнах, трэндовая экаежа, джэм маркет з мноствам цікавостак ад мастакоў і майcтроў, тэматычныя споты, інсталяцыі, пэрфомансы. Глядзім, як было!