На пачатку чэрвеня, у самым цэнтры Кіева, на Далабецкім востраве прайшоў Міжнародны фестываль самаразвіцця і творчасці «Казачны горад». Па словах арганізатараў, «Казачны горад» – гэта сінтэз канферэнцыі і традыцыйнага опэн-эйра. Нягледзячы на вайну і цяжкую эканамічную сітуацыю, тысячы людзей з розных краін свету і рознага ўзросту прыехалі на фестываль, каб паўдзельнічаць у сотнях майстар класаў, шматлюдных медытацыях, навучыцца слухаць сябе, навучыцца граць на барабанах і проста усміхнуцца незнаёмаму чалавеку.
Гармонія з добрымі людзьмі і яднанне з прыродай у Кіеве атрымаліся. Наступны падобны івэнт ад тых жа арганізатараў адбудзецца 15 па 24 жніўня ў сяле Чарнаморскае Адэскай вобласці.