Каманда Generation.by ладзіць у беларускіх гарадах серыю сустрэч-прэзентацый, у якіх ілюстратарка Воля Кузьміч дзеліцца вопытам стварэння творчых праектаў крэатыўнай групы сайту Generation.by, а таксама асабістых, якія былі адзначаныя шматлікімі ўзнагародамі на беларускіх і замежных фестывалях рэкламы і камунікацый і творчых конкурсах ды прэміях. У чацвер 28 траўня сустрэча-прэзентацыя пра генерацыю творчай актыўнасці прайшла ў Гродна.